Хірургічная праўда Шамякіна. Прэм’ера ў Купалаўскім: чым адметная?
Толькі сціхлі воплескі пасля пампезнага неануарнага "Замка Альшанскага" (сто касцюмаў, амаль столькі ж светлавых пераходаў), як хрэстаматыйны беларускі раман "Сэрца на далоні" - твор, які раней ніколі не ставіўся на сцэне Купалаўскага, - нарэшце знайшоў сваё ўвасабленне ў галоўным тэатры краіны.